[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: Музей  
Крупский Форум » О нашем городе » Крупский историко-краеведческий музей. » Легенда пра дом Карла і Марыі Свяцкіх (Гісторыя па крупінках)
Легенда пра дом Карла і Марыі Свяцкіх
МузейДата: Пятница, 18-Окт-2013, 13:38:21 | Сообщение # 1
местный
Группа: Модераторы
Сообщений: 22
Награды: 4
Репутация: 1
Статус: Нет меня здесь
У парку Свяцкіх балявала восень…

А ці бывалі вы у Крупках? Калі так, то, напэўна, звярнулі ўвагу на цагляны двухпавярховы  палац з вежаю, былы панскі дом? Гэтаму палацу ўжо больш за сто гадоў, каля яго і сення растуць лістоўніцы і таполі, равесніцы палаца.Перанясемся ў думках на сто дзесяць гадоў таму назад, утой восеньскі вечар, калі ў новенькім палацы ішлі апошнія падрыхтоўкі да балю.
Сям’я паноў Карла і Марыі Свяцкіх адзначала засяленне ў новы дом. Палац проста дыхаў, ззяў свежасцю і навізною! Чуліся гукі раяля, скрыпак і флейты, гэта музыкі настройвалі свае інструменты. У шматлікіх прамавугольных, авальных, круглых вокнах ззяла святло.
Гаспадары і прыслуга то падымаліся, то спускаліся па лесвіцы. Прыгожа апранутыя госці вялі няспешную гутарку.На другім паверсе ў цэнтры стаялі багата накрытыя сталы.Яны адлюстроўваліся у вялізных люстэрках, развешаных на ўсіх сценах. Чаго толькі там не было! Мясныя стравы з дзічыны і свойскай жывелы, вяндліна, рыба і ікра, разнасолы, гародніна, наліўныя яблыкі і адборны вінаград, французскае  віно… Інтэр’ер упрыгожвалі букеты кветак і карціны ў рамках.

Госці ўсе прыбывалі.- Цудоўны палац, вельмі прасторны, не горшы, чым у паноў Зарэцкіх з суседняй воласці, ці не так, спадар Вішнявецкі?- гаварыў адзін ужо немалады, але вельмі дагледжаны мужчына такому ж другому.- Вы абсалютна правы, спадар Гарадзецкі. Грунтоўнае збудаванне, на вякі, адзіная цагляная пабудова ў Крупках! – падтрымаў размову другі.- Напэўна справы мукамольнай мануфактуры Свяцкіх сенняідуць угару, – падвёў вынік спадар Гарадзецкі, - кажуць падобны палац есць толькі ў Чэхіі. Гэты ж такі арыгінальны, непаўторны, мае глыбокія скляпенні!- А чулі, была гаворка, што паны Свяцкія знайшлі золата Напалеона і менавіта гэтыя скарбы пусцілі на будоўлю! - Думаю, сення абавязкова надарыцца магчымасць удакладніць усе гэта ў самога пана Карла Свяцкага. Вось тады ўсе і праясніцца.

Між тым гадзіннік адбіў шэсць гадзін пасля поўдня, і гасцей шчыра запрасілі садзіцца за сталы і частавацца. Калі прагучалі шматлікія тосты ў гонар гаспадароў з  пажаданнямі дабрабыту ў жыцці на новым месцы, з падзякай за гасціннасць, кубкі былі асушаны, а стравы на сталах значна зменшыліся ў аб’емах, госці выйшлі прагуляцца ў маладзенькі парк, дзе запалілі ліхтары. Юныя, зусім нядаўна прывезеныя з Сібіры, і пасаджаныя роўнымі радкамі лістоўніцы, глядзеліся так па-веснавому загадкава!

Некаторыя з лістоўніц раслі па дзве з аднаго кораня. СпадарГарадзецкі падышоў да пана Свяцкага з пытаннем: Прабачце,шаноўны спадар, але вельмі ўжо хочацца ведаць, ці праўду кажуць, што ваш палац пабудаваны за знойдзеныя непадалеку скарбы Напалеона? Пан Карл усміхнуўся вельмі па-добраму, ен быў сення ў найлепшым настроі з прычыны ўдалаго вечара, задаволены і сказаў:- Калі саджалі гэты парк, пад адным з дрэў я папрасіў захаваць грамату з запісамі, як і за якія сродкі будаваўся гэты палац. Там поўная справаздача за работу. Але няхай пакуль гэта застанецца сакрэтам, а знойдуць грамату і рассудзяць нас нашы нашчадкі, можа праз сто гадоў! Пажывем – убачым!

У апрацоўцы супрацоўніка Крупскай мастацкай галерэі  Каваленка Таццяны  Станіславаўны
Прикрепления: 5880737.jpg (407.9 Kb) · 3311329.jpg (198.9 Kb)


Не проходите мимо-зайдите! История города Крупки и не только...
 
KrimanoslisДата: Понедельник, 25-Ноя-2013, 01:02:51 | Сообщение # 2
местный
Группа: Пользователи
Сообщений: 69
Награды: 1
Репутация: 2
Статус: Нет меня здесь
красиво придумано но есть ли в этом доля правды )

Кто любил, то носит шрамы. (Мюссе Луи Шарль Альфред де)
 
ГалочкаДата: Вторник, 03-Мар-2020, 12:07:12 | Сообщение # 3
в гостях
Группа: Пользователи
Сообщений: 7
Награды: 0
Репутация: 0
Статус: Нет меня здесь
Как красиво написали!!!
 
Крупский Форум » О нашем городе » Крупский историко-краеведческий музей. » Легенда пра дом Карла і Марыі Свяцкіх (Гісторыя па крупінках)
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика