Музей | Дата: Пятница, 09-Авг-2013, 16:51:37 | Сообщение # 1 |
 местный
Группа: Модераторы
Сообщений: 22
Награды: 4
Репутация: 1
Статус: Нет меня здесь
| ЛЕГЕНДА АБ БОЖАМ КРЭСЛІ Баюць людзі, што некалі даўным — даўно каля вескі Сомры было возера, якое цяпер ператварылася ў балота Каніўка. Дык вось каля таго возера мясцовыя жыхары хрысціянскай веры пабудавалі невялічкую капліцу ў знак сваёй моцнай веры ў Бога. І было яшчэ ў весцы нямала язычнікаў, якія хадзілі за раку Самранку на курган і маліліся там сваім багам. А калі хрысціяне пабудавалі капліцу, паганцы рашылі знішчыць яе. Аб гэтым даведаліся хрысціяне ад адной дзяўчыны - сіраты, якая жыла ў багатага язычніка. Той дома неяк сказаў, што знішчаць яны божую капліцу хрысціян якраз пасля ночы на Божае Уваскрасенне Хрыстова. Даведаўшыся аб гэтым, усе хрышчоныя людзі вёскі сабраліся гуртам, кабабараніць сваю святыню.Але сілы былі няроўныя, бо язычнікаў было значна больш. I таму тыя былі ўпэўнены, што зробяць сваю справу амаль без перашкод.Светлай восеньскай раніцай, калі ўзнялася зара над лесам і павінна было вось -вось з'явіцца сонца, паганцы рушылі да капліцы. Усе валаклі з сабою сухое галлё, а наперадзе іх два дужых мужчыны ўрачыста неслі свайго драўлянага ідала, каб пасля на месцы спаленай капліцы паставіць свайго бога. Хрысціяне не спалі. Яны шчыльным кальцом абступілі сваю святыню, гатовыя яе абараніць. Натоўп язычнікаў пачаў акружаць іх. Чуліся пагрозы, лямант, крыкі. Вось - вось павінна была пачацца бойка паміж двума натоўпамі людзей.I ў гэты час адбыўся цуд. На ясным небе з'явілася, ззяючае ўсімі колерамі вясёлкі, воблака, якое павольна апускалася на зямлю.Людзі аслупянелі і замоўклі ад здзіўлення. А ззяючае воблака паволі апускалася якраз на тое месца, дзе пры дарозе, якая вяла ў капліцу, ляжаў вялікі валун. І калі воблака паступова рассеялася, усе ўбачылі чалавека ў белай свіце з доўгімі валасамі, які сядзеў на валуне, што прыняў форму крэсла, і пільна ўглядаўся ў прыціхлы натоўп. Крыху памаўчаўшы, ён прамовіў: "Людзі, хто верыць у Ісуса Хрыста, падыдзіце да мяне! Я абараню вас, як абараняў усё святое хрысціянскае ў імя Бога Ісуса Хрыста..." Людзі хрысціянскай веры перахрысціліся і паволі рушылі да Святога Духа, аязычнікі пападалі на зямлю, кінуўшы вобзем свайго ідала. I тут на небе з'явілася воблака, бліснула маланка, загрымеў гром, і ўдарыў пярун. Яркім полымем успыхнуў драўляны бог паганцаў. Хрысціяне сталі на калені і пачалі маліцца, калі ўбачылі, што язычнікі сталі перетварацца ў драўляныя чурбакі і камяні. Потым Святы дух блаславіў сваіх хрысціян і павольна пайшоў па лузе да возера, дзе стаяла капліца. Усе хрысціяне ўбачылі, як зноў з'явілася ззяючае воблака, паступова пачало падымацца і знікла ў блакіце светлага дня. З-за зупчатай кромкі лесу ўрачыста пачало падымацца святочнае цёплае сонца. Зараз камень, на якім сядзеў Бог,знаходзіцца на падвор’і Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея, людзі назвалі яго Божым крэслам. Гэты камень, адзіны з сведкаў таго надзвычайнага здарэння часоў барацьбы хрысціянства з паганствам, а гэтае паданне - як напамін аб усемагутнай сіле Бога. Наведвальнікі музея заўсёды імкнуцца дакрануцца да цудоўнага камня, каб паправіць сваё здароўе і пажадаць шчасця сваім блізкім і родным.
Не проходите мимо-зайдите! История города Крупки и не только...
|
|
| |