18 чэрвеня 2014-га ў г.Крупскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адчынілася ўнікальная фотавыстава “Невядомая Крупшчына 1890-1917гг.” (з прыватнага архіву паноў Свяцкіх).
На старонках інтэрнета мясцовымі краязнаўцамі быў знойдзены асабісты фотаархіў паноў Свяцкіх, якія валодалі, між іншым, Крупкамі з 1855 па 1918 гг. Менавіта дзякуючы панам Свяцкім, наша мястэчка пачало энэргічна развівацца ў эканамічным і культурным плане.
Першую экскурсію ў музеі правёў даследчык гісторыі Андрэй Пятровіч Аляхновіч: “Апошні валадар Карл Іосіф Свяцкі карыстаўся павагай і аўтарытэтам сярод землеўладальнікаў беларускіх губерній, быў вядомым грамадскім, гаспадарчым і культурным дзеячам краю.
З 1888 г. ён сябра Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, старшыня Сенненскага сельскагаспадарчага таварыства, ганаровы сябра Крупскага дабраахвотнага пажарнага таварыства. Быў жанаты з Марыяй Данімірскай гербу Брохвіч. Меў толькі аднаго сына Станіслава.
Маёнтак у Крупках Міхал Свяцкі, бацька Караля і Марыі, набыў у князёў Сангушак у др. пал. 1850-х.гг. Тут ім належылі млыны, крупадзёрня, заводы: лесапільны, смаляны, запалкавай саломкі (прадукцыю прадавалі ў Амерыку на 30 тыс. рублей у год (1906)), кафляны, ганчарна-посудавы.
Сядзібны дом у мястэчку Крупка Караль пабудаваў у 1909 годзе (архітэктар Уладзіслав Мечкоўскі), у неабарочным кірунку стылю мадэрн. Захаваўся фотаздымак фрагмента унутранага аздаблення палаца. На ім бачна печ, якая таксама выкананы ў стыле мадэрн. За палацам калісьці знаходзіўся маляўнічы парк, ад якога захаваліся толькі фрагменты: “...адзінокія ліпы, сосны, топаль канадскі позні, зараслі спірэі Біяры”.
1915-1918гг. – Паны Свяцкія, разам з Польскім таварыствам, дапамогалі ахвярам Першай міравой вайны; адчынілі і утрымлівалі ў Крупках 2-класную школу і прытулак для сірот.
Фотавыстава працуе с 18 червеня па 31 ліпеня.
Крупкі, вул Зайцева 5а
Раённы гісторыка-краязнаўчы музэй
Фотографии с выставки смотрите в нашем фотоальбоме
|