15:21:06 “Крупчанка” пацвердзіла званне народнага | |
Скажам са стопрацэнтнай упэўненасцю: усім вядома, што візітнай карткай Крупскага сельскага Дома культуры з’яўляецца народны ансамбль народнай песні "Крупчанка”. Пастаянны ўдзельнік самых разнастайных мерапрыемстваў, фестываляў і конкурсаў, праводзімых у раёне, вобласці, рэспубліцы, народны ансамбль і на гэты раз аказаўся на высокім узроўні. Так, у прайшоўшую нядзелю ў Барысаўскім гарадскім Доме культуры падчас праходжання 17-га агляду "народных” і "ўзорных” аматарскіх калектываў Мінскай вобласці "Крупчанка” зноў пацвердзіла званне народнага ансамбля. — Мы вельмі хваляваліся, бо перад намі асобныя калектывы не апраўдалі такога звання, — гаварыла нам кіраўнік народнага ансамбля народнай песні "Крупчанка” Ірына Яўгенаўна Ганц. – І як было прыемна, калі пасля выступлення ад членаў вельмі кампетэнтнага журы пачулі: малайцы, крупчане, выступілі ўпэўнена, прыгожа, эфектыўна, уражліва. Да месца назваць герояў культурнай нівы. Гэта — вакальная група ў складзе Антаніны Мікалаеўны Драніца, Аляксандра Пятровіча Клімчука, Ірыны Яўгенаўны Ганц, Алы Аляксандраўны Жызнеўскай, Сяргея Алегавіча Бачышчы, Ганны Аляксандраўны Клімковіч, Алены Яўгенаўны Жызнеўскай і Дар’і Сманцар; аркестровая група ў складзе Міхаіла Іосіфавіча Несцерчыка, Юрыя Фёдаравіча Сарокіна, Настассі Аляксандраўны Шарко, Валянціны Сяргееўны Каваленка і Надзеі Фёдараўны Дзенісенка. У выкананні нашых вакалістаў на барысаўскай сцэне прагучалі песні "Ляцяць вуткі”, "Я скакала, я плясала”, "Загарэлася зорачка ў небе”, "Гаспадару, гаспадару”, папуры на вядомыя песні. Напомнім, што ансамбль "Крупчанка” створаны ў 1970 годзе і яго заснавальніцай была дырэктар Крупскага сельскага Дома культуры А.І. Сманцар. За высокае выканаўчае майстэрства, ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуару ў кастрычніку 1994 года калектыву было прысвоена званне народнага. І кожныя тры гады гэта званне наша "Крупчанка” пацвярджае з годнасцю. | |
Mне нравится
+4
|
Всего комментариев: 0 | |