10:51:05 Крупская мастацкая галерэя аб’яўляе конкурс малюнкаў «Малая радзіма: мінулае і сучаснае» | |
Увага: конкурс! «Малая Радзіма:мінулае і сучаснае» Шануйце ў памяці хацінку, дзе вашых дзен жыцця выток… Ласкавы, прыгожы, шчымліва – непаўторны бацькоўскі край займае асаблівае, звыклае месца ў сэрцы кожнага, хто некалі нарадзіўся на цудоўнай планеце Зямля. Як шмат значыць слова Крупшчына для нас,яе дзяцей! Высакароднай гордасцю і светлай радасцю, пачуццем любові да роднай зямлі, гонарам за свой мужны, працавіты, міралюбівы народ напаўняецца душа, калі любуешся крупскімі краявідамі, слухаеш ціхую споведзь свайго земляка, бачыш вынікі дзейнасці чалавека – працаўніка. І сення, жывучы на такой чароўнай, багатай зямлі, як Крупшчына важна не толькі заставацца чуйнымі да хараства сваёй радзімы, памнажаць яе багацце, але і перадаць сваім нашчадкам багатую і разнастайную, цікавую і загадкавую спадчыну роднага краю. З мэтай выхавання патрыятызму, глыбокага вывучэння гісторыі Крупшчыны, прыцягнення ўвагі кожнага да праблемы роднай зямлі, з мэтай выхавання пачуцця глыбокага адчування радзімы як месца адзінага і непаўторнага Крупская мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева ў Год культуры аб’яўляе конкурс малюнкаў на тэму «Малая радзіма: мінулае і сучаснае». У конкурсе можа ўзяць удзел кожны жадаючы, не абмяжоўваючы сябе ў выбары фармату, тэнікі і матэрыялу для сваёй работы. Малюнкі на конкурс прымаюцца да канца лютага 2016 года ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева (тэлефон для даведак 5-68-58) і ў Крупскім гісторыка – краязнаўчым музеі (тэлефон 5-73-13). Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені. І таму верым: прапанову правесці конкурс малюнкаў «Малая радзіма: мінулае і сучаснае» падтрымаюць крупчане і жыхары раёна і актыўна ўключацца ў творчы працэс з мэтай захавання гістарычнай праўды і перадачы спадчыны сваім нашчадкам. Выстаўка малюнкаў «Малая радзіма: мінулае і сучаснае» будзе арганізавана ў сакавіку 2016года ў Крупскай галерэі імя Барыса Аракчэева. | |
Mне нравится
+2
|
Всего комментариев: 0 | |