14:19:30 Легенда пра дом Карла і Марыі Свяцкіх | |
А ці бывалі вы у Крупках? Калі так, то, напэўна, звярнуліўвагу на цагляны двухпавярховы палац звежаю, былы панскі дом? Гэтаму палацу ўжо больш за сто гадоў, каля яго і сення растуць лістоўніцы і таполі, равесніцы палаца. Перанясемся ў думках на сто дзесяць гадоў таму назад, утой восеньскі вечар, калі ў новенькім палацы ішлі апошнія падрыхтоўкі да балю. Сям’я паноў Карла і Марыі Свяцкіх адзначала засяленне ў новы дом. Палац проста дыхаў, ззяў свежасцю і навізною! Чуліся гукі раяля, скрыпак і флейты, гэта музыкі настройвалі свае інструменты. У шматлікіх прамавугольных, авальных, круглых вокнах ззяла святло. Гаспадары і прыслуга то падымаліся, то спускаліся па лесвіцы. Прыгожа апранутыя госці вялі няспешную гутарку. На другім паверсе ў цэнтры стаялі багата накрытыя сталы. Яны адлюстроўваліся у вялізных люстэрках, развешаных на ўсіх сценах. Чаго толькі там не было! Мясныя стравы з дзічыны і свойскай жывелы, вяндліна, рыба і ікра, разнасолы, гародніна, наліўныя яблыкі і адборны вінаград, французскае віно… Інтэр’ер упрыгожвалі букеты кветак і карціны ў рамках. Госці ўсе прыбывалі.- Цудоўны палац, вельмі прасторны, не горшы, чым у паноў Зарэцкіх з суседняй воласці, ці не так, спадар Вішнявецкі?- гаварыў адзін ужо немалады, але вельмі дагледжаны мужчына такому ж другому.- Вы абсалютна правы, спадар Гарадзецкі. Грунтоўнае збудаванне, на вякі, адзіная цагляная пабудова ў Крупках! – падтрымаў размову другі.- Напэўна справы мукамольнай мануфактуры Свяцкіх сенняідуць угару, – падвёў вынік спадар Гарадзецкі, - кажуць падобны палац есць толькі ў Чэхіі. Гэты ж такі арыгінальны, непаўторны, мае глыбокія скляпенні!- А чулі, была гаворка, што паны Свяцкія знайшлі золата Напалеона і менавіта гэтыя скарбы пусцілі на будоўлю! - Думаю, сення абавязкова надарыцца магчымасць удакладніць усе гэта ў самога пана Карла Свяцкага. Вось тады ўсе і праясніцца. Між тым гадзіннік адбіў шэсць гадзін пасля поўдня, ігасцей шчыра запрасілі садзіцца за сталы і частавацца. Калі прагычалі шматлікія тосты ў гонар гаспадароў з пажаданнямі да брабыту ў жыцці на новым месцы, з падзякайза гасціннасць, кубкі былі асушаны, а стравы на сталах значна зменшыліся ў аб’емах, госці выйшлі прагуляцца ў маладзенькі парк, дзе запалілі ліхтары. Юныя, зусім нядаўна прывезеныя з Сібіры, і пасаджаныя роўнымі радкамі лістоўніцы, глядзеліся так па-веснавому загадкава! Некаторыя з лістоўніц раслі па дзве з аднаго кораня. Спадар Гарадзецкі падышоў да пана Свяцкага з пытаннем: Прабачце, шаноўны спадар, але вельмі ўжо хочацца ведаць, ці праўду кажуць, што ваш палац пабудаваны за знойдзеныя непадалеку скарбы Напалеона? Пан Карл усміхнуўся вельмі па-добраму, ен быў сення ў найлепшым настроі з прычыны ўдалаго вечара, задаволены і сказаў:- Калі саджалі гэты парк, пад адным з дрэў я папрасіў захаваць грамату з запісамі, як і за якія сродкі будаваўся гэты палац. Там поўная справаздача за работу. Але няхай пакуль гэта застанецца сакрэтам, а знойдуць грамату і рассудзяць нас нашы нашчадкі, можа праз сто гадоў! Пажывем – убачым! У апрацоўцы Каваленка Таццяны Станіславаўны
| |
Mне нравится
+12
|
Всего комментариев: 0 | |