23:07:55 Легенды и паданьні Крупшчыны | |
![]() У мястэчку Крупкі, на левым беразе ракі Бобр, якая цячэ тут павольна, ёсьц урочышча Лебартова Жыхары тлумачаць паходжаньне назвы проста, - маўляў, калі плыць па рацэ уніз па цячэньні, - месца гэтае будзе з левага борту чоўна. Левы борт – Лебартова! Ўрочышча вельмі прыгожае, - старыя сосны, высокая трава. Крупчане здаўна аблюбавалі яго для агульных гулянак. Напрыклад, Купальле заўсёды там сьвяткавалі і сьвяткуюць зараз. І могілкі местачковыя знаходзяцца побач з Лебартова, дакладней ўжо на Лебартова. Іншых могілак у Крупках ніхто не памятае. Калі, хто з тутэйшых мужыкоў хоча набыць таннай гарэлкі ( вядома ж не якас-най ) сябрукі адгаворваюць яго пытаньнем : "На Лебартова захацеў ?"
Дык вось, у ёй жыў дзед Курней, так яго ўсе называлі. Быў ужо стары, казалі, што ён інвалід вайны. Трымаў ён вялікі статак гусей ды вутак і заўсёды пас іх каля маста праз раку, сюды ў бок сучаснай аўтабазы. Гэтае ж месца вельмі любілі ўсе зарэчанскія дзеці. Бо рэчка была тады куды шырэйшая й глыбейшая чым зараз. І мы любілі там з маста прыгаць і купацца. А гэты дзед Курней нас увесь час ганяў адтуль , каб не пужалі ягоных гусей ды вутак. Ганяўся за намі з дубцом, - аднэй дзяўчыне нават вуха расьсек гэтым дубцом да крыві. Ейныя бацькі тады хадзілі сварыцца да яго. Нажаль ужо ня помню як яе імя і прозьвішча. Дык вось, і пачалі ўсе называць гэтае месца ля маста "Курнеева месца, Курнееўка”. Калі йшлі купацца, казалі дома, пойдзем на Курнееўку , паныраем (вельмі любілі, што можна было прыгаць з маста, даваць нырца). Я ўжо і не памятаю, але неяк усе паступова пачалі ўжо і рэчку называць Курнееўка. Яна, дарэчы, зімой ніколі не замярзала, - так хутка бегла. А вось у зіму перад вайной маразы былі страшэнныя і яна замерзла, пакрылася ільдом, - старыя людзі на нашай вуліцы казалі, што хутка будзе канец сьвету.. А потым вайна пачалася… Вось так, старыя людзі ведалі… Вось кажуць, што нашыя Халопенічы (!) называюцца так, быццам тут жылі дурныя людзі, халопы. Але Другое ж, меньшае, называлася "ПЕНА" і пачыналася ад могілак, паўз панскі сад цягнулася таксама ў бок грэблі . Яшчэ казалі, што вясной яны зліваліся ў адно вялікае возера. Але абодва возеры былі мелкія і пачалі зарастаць, а потым пераўтварыліся ў балота. А пачыналася возера "ХАЛА” з ручая, які цёк з Яхімаўскага лога, - гэта побач з вуліцай, якая вяла з Халопеніч у Якімаўку . Усю гэтую тэрыторыю, ажно да аўтастанцыі называлі "Зазер’е". А "Яхімаўскі лог" яшчэ завуць "Ехумовічава яма" Малое Палесьсе | |
|
Mне нравится
+6
| |
| Всего комментариев: 0 | |


Яшчэ да вайны гэтую рачулку , памятаю, мая маці называла Крупеніца. Мы тады жылі на Зарэчнай вуліцы (зараз Ленінская). Потым неяк гэтая назва зьнікла. Каля рэчкі, калі, ісьці з цэнтра, па праваму боку, адразу ад маста, першая хата, яна і зараз стаіць.
гэта лухта, звычайна гэтак казалі стараверы, якія жылі вакол нас у вёсках Бабарыка, Валоба, Мачулішча. Мачулінскія дык нават крыўдавалі на нас, - мы ж іх "мачонікамі" абзывалі, таму што іх (стара-вераў) як хрысьцяць – макаюць у ваду, - адсюль і вёска іх называецца Мачулішча. А нас яны абзывалі "абліванцы", - па нашаму абраду хрышчэньня. Дык вось, на самай справе, старыя людзі казалі, што тутака было два возеры, - адно называлася "ХАЛА” і было вялікае, пачыналася амаль ад таго месца, дзе зараз аўтастанцыя ў мястэчку і йшло ў бок грэблі (дарогі на вёску Дубраўка).



