Главная » 2013 » Декабрь » 4 » Легенды і паданні пра назвы мястэчак Крупскага раёну.Частка 2
20:14:46
Легенды і паданні пра назвы мястэчак Крупскага раёну.Частка 2

Белае

Вось што ўспамінае адносна сваіх родных мясцін наш зямляк, лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Уладзімір Васілевіч Кавалёнак : «Дед Артём и моя бабушка Ульяна рассказывали нам, что свое название деревня получила из-за белых крыш. Когда-то очень давно вокруг были сплошные болота, примыкавшие, с одной стороны, к Зеленой Пуще, с другой, к дремучему хвойному лесу, который тянется до сегодняшнего Березинского заповедника. Среди этого болотного массива был островок добротной земли, на котором и поселились люди, построив первые дома. Леса было достаточно, и поэтому крыши домов были покрыты белой светлой дранкой.Первое, что можно было увидеть, выходя лесными и болотными тропинками на опушку, — белые крыши. Так и прижилось название — Белое. Другие утверждают, что название деревни пошло от болот, что лежали на восток и запад от нее. Летом болото —царство зелени. А весной, когда спадает разлив, оно укрывается белым ковром цветов черноголовика. Путники, выходя из Зеленой Пущи, или поднимаясь на холм, который возвышается возле деревни, видели ее в белом венке, по которому важно прохаживались белые аисты. Белые окрестности, белые крыши... Так и пошло — Белое».

Клён

Здаўна людзі хадзілі ў кляновы гай, падсочвалі дрэвы і збіралі кляновы сок. Юнакі і дзяўчаты любілі хадзіць туды гуляць ды ўлюбляцца. Прыйшла ім даспадобы гэтая мясціна. У ёй і пачалі будавацца маладыя сем'і, назваўшы вёску Клён. Зямлю пачалі разворваць. Да таго ж гай паступова пастарэў. Частка яго пайшла на дровы, а частка на пабудовы. Пазней ён зусім знік, а людзі ўсё роўна называюць вёску назвай гэтага прыгожага і карыснага людзям дрэва.

Мачулішчы

Назва ўтворана ад наймення гаспадарчых надзелаў. Раней мачуламі ці ма- чулішчамі называлі сажалкі ці ўзбярэжжы рэчак, дзе мачылі лён, каноплі, бочкі.

Успамін

Мачулішча...

Відаць, і пры Ярыле

Ільны у нас сеялі,

Вымочвалі ў мачыле.

Бель-кужаль ткалі, пралі, вышывалі

Кашулі ў кайстры

Напамінкам клалі...

О, рукі,

Рукі ў ільняной старонцы, —

Духмянасць поля і гарачнасць сонца.

Мачулішча - блакіт палёў -

Блакіт вачэй - блакіт туманны

Слёз.

Васіль Зуёнак


Радзіца

Ёсць некалькі паданняў адносна назвы вёскі. Усе яны так ці інш звязваюць яго з словам «радзіцца», гэта значыць, абмяркоўваць нейкія пытанні. Вось адно з іх.

Калісьці каля хутара Пятроўшчына знаходзілася вёска, якую называлі Свяцілавічы. У далёкай старажытнасці там было капішча — месца малення язычнікаў. На месца паганскай веры паступова прыйшло хрысціянства, але па традыцыі людзі прыходзілі на тое месца, асабліва па святах, каб «радзіцца» — параіцца. Адсюль пайшла і назва вёскі — месца, дзе праводзілася рада.

Другое паданне таксама мае гістарычныя карані. У 1812 г., калі непадалёку ад Крупак Напалеон пры адступленні трапіў у вельмі цяжкае становішча, ён сабраў сваіх генералаў, каб параіцца, як быць далей. Паколькі гэта была значная падзея для мясцовых жыхароў, дык і знайшло адлюстраванне ў назве вёскі. Хоць, з другога боку, вядома з гістарычных крыніц, што вёска з такой назвай існавала яшчэ ў 17 ст.

Сінічанка

Ёсць дзве легенды. Згодна першай — тут калісьці жыў адзін з слуг князёў Сангушкаў, якім належалі ў той час землі Крупшчыны. Юнак добра ўмеў свістаць па-птушынаму і гэта вельмі падабалася князю.
Згодна другой — па загаду князя Сангушкі у няволі разводзілі сініц, каб затым, калі ўладар з магнатамі прыязджалі на паляванне ці рыбную лоўлю, маглі цешыцца птушынымі спевамі.

Ухвала

Жыў на свеце не надта багаты паніч. Бацькі ягоныя рана памерлі, па спадчыне мала што перадалі. Паперы, праўда, сведчаць, што паходзіў ён са старога дваранскага роду. Сялян амаль не меў. Чалавек пяць-шэсць усяго, ды пару састарэлых слуг, якія яго яшчэ ў калысцы гушкалі. Быў яшчэ конь гарачы і дагледжаны. Вось і ўсё.

Аднаго разу паехаў Фёдар, так звалі паніча, на паляванне. Праездзіў да самага вечара па глухіх мясцінах, па гушчару не адзін дзесятак вёрстаў, нічога не ўпаляваў, толькі вельмі стаміўся. Нарэшце вырашыў ён вярнуцца дадому. Ужо пачынала вечарэць. Каб неяк дарогу скараціць, пачаў Фёдар песню спяваць. Так і ехаў. Ажно падалося паляўнічаму, што нехта на дапамогу кліча. Паслухаў ён уважліва, памеркаваў, адкуль вецер дзьме, і павярнуў свайго коніка на голас. Праехаў, можа, з вярсту, спыніўся. Прывязаўшы каня да высокай елкі, Фёдар стаў паціху красціся далей пешшу. Выбраўся ён на ўскраек невялікай паляны і ўбачыў, што да высокага разгалістага дуба прывязана вяроўкамі маладая прыгожая дзяўчына, а ў кроках дзесяці ў траве ляжалі трое здаравенных мужыкоў.

У кустоўі стаяла залачоная карэта, пасвіліся выпражаныя коні, побач ляжалі забітыя людзі. Калі Фёдар падпоўз бліжэй і прыслухаўся да размовы разбойнікаў, то зразумеў, якая вялікая небяспека пагражае нявольніцы. Што было рабіць? Праціўнікаў трое, усе ўзброеныя, акрамя гэтага на іх баку перавага ў фізічнай сіле. Падумаўшы крыху, паніч ціхенька абыйшоў кустоўе, падпоўз ззаду да дуба і паціху развязаў на дзяўчыне вяроўкі. Затым ён схапіў сваю стрэльбу і раптоўна кінуўся да таго месца, дзе ляжалі гвалтаўнікі. Бандыты не чакалі ў глухамані такога імклівага нападу, а таму аднаго Фёдар адразу ж застрэліў, на галаве другога зламаў стрэльбу, трэці са страху заенчыў і стаў прасіць літасці, абяцаючы аддаць усё нарабаванае, якое ляжала побач. Фёдар яго адпусціў і пайшоў шукаць дзяўчыну, якая схавалася ў гушчары. Знайшоў яе, пакахалі яны адзін аднаго, але Фёдар баяўся, што бацька не аддасць дачку за яго і будзе яе шукаць. Таму ён прапанаваў паехаць у якую-небудзь іншую мясціну жыць, тым больш што грошай засталося ад разбойнікаў нямала. Узяўшы з сабою толькі двух састарэлых слуг, астатніх на волю адпусціў, і паехалі маладыя шукаць месца. Доўга прабіраліся, пакуль аблюбавалі новае месца жыхарства, а назваць яго вырашылі Ухвалай.

Легенды і паданні пра назвы мястэчак Крупскага раёну.Частка 1

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 2718 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.8/9


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика