Главная » 2013 » Июль » 7 » Няшчасны выпадак на Купалле: 2 чалавекі ў рэанімацыі.
22:21:16
Няшчасны выпадак на Купалле: 2 чалавекі ў рэанімацыі.

Гэта здарылася ў мястэчку Бобр Мінскай вобласці. Вядомы мастак Алесь Пушкін кожны год праводзіць там Купалле ў нацыянальным духу на беразе аднайменнай ракі. Свята збірае дзясяткі гасцей з Мінска, у тым ліку вядомых дзеячаў інтэлігенцыі.

Сёлета свята азмрочыў трагічны выпадак, паведамляе радыё "Свабода". Калі гаспадар рыхтаваў крупнік, успыхнула гарэлка, якую ён заліваў у кацёл. У выніку пяць чалавек атрымалі апёкі.

У Крупскім раёне бальніцу даставілі двух хлопцаў і трое дзяўчат. Мужчын выпісалі пасля аказання першай дапамогі. Дзяўчаты ж застаюцца ў бальніцы. Двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі, а адна — у хірургічным аддзяленні.

Расследаваннем справы займаецца Следчы камітэт.




Кrupki.net - пишем о городе Крупки и не только.

источник

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1762 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/4


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика