13:18:58 У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава іллюстрацый Аксаны Аракчэевай. | |
25 лістапада 2016 года ў Крупках адбылося два цікавых мерапрыемства ў культурным жыцці горада на прыканцы года, які аб’яўлены Годам культуры ў Беларусі. У Крупскім раённым гісторыка – краязнаўчым музеі адчыніла свае дзверы выстава іллюстрацый да дзіцячых кніжак і часопісаў “Дзяцінства маё, пачакай!” Аксаны Барысаўны Аракчэевай. Мастачка атрымала прэмію Васіля Віткі за афармленне твораў часопіса “Вясёлка”, якія можна пабачыць на выставе, як і ілюстрацыі да часопіса “Рюкзачок”. Асноўную частку экспазіцыі ствараюць ілюстрацыі да новых кніжак, якія пабачылі свет ў гэтым годзе. Гэта казка “Мяне завуць Лахнеска” пісьменніцы Алены Масла. А кніжку “Дзяўчынка з вішневага завулка”, малюнкі да якой можна пабачыць на выставе, прэзентавала сама аўтарка Тамара Бунта, у Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева. На прэзентацыі прысутнічалі вучні школ горада, якія з задавальненнем пазнаёміліся з аўтаркай кнігі і прымалі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне. Сустрэча вельмі спадабалася вучням, яны з удзячнасцю бралі аўтографы ў герояў дня. Выстава дэманструецца да 15 студзеня 2017 года. г.Крупки, ул.Советская, 2 (3-ий этаж Крупского РЦК) | |
Mне нравится
+4
|
Всего комментариев: 0 | |