История поселка Бобр.Крупский район.Новыя падарожжы дылетанта
Описание материала:
Харызматычны расказчык вядзе размову пра беларускія мястэчкі, вёсачкі і гарады. Вандруе па ўсёй Беларусі, каб даведацца і распавесцi гледачам пра таленавітых і цікавых асоб з гісторыі краіны. Яго падарожжы суправаджаюць легенды, казкі, паданні ды байкі. Яго вандроўкі насычаны смакам розных эпох, пахам каларытнейшых пейзажаў.
Дзе б ён ні быў, куды б ні заехаў -- там заўсёды будзе старажытны волат-дуб, магутны палац і прыгожая гісторыя кахання. Ад яго нават здані схавацца не могуць. Ён паходзіць, паглядзіць, прыслухаецца навокал -- а потым абавязкова вам пра сёе-тое распавядзе: і пра Бону Сфорца, і пра старога дзеда, і пра войны, і пра вяселлі, раскажа, адкуль назва тая-сяя з'явілася, і што трэба зрабіць, каб той ці іншай хваробай не захварэць.
А самае галоўнае -- ён заўсёды рады, калі разам з ім вандруе шмат людзей, і чым больш -- тым лепей!
Автор: Andrey Stukalov