23:08:52 Легенды і паданні пра назвы мястэчак Крупскага раёну | |
Замкі Калісьці тут жылі вельмі добрыя майстры. Асабліва яны праславіліся сваімі вырабамі з жалеза, замкамі. Другія людзі паміж сабой і гаварылі: «паедзем да майстроў, што вельмі добрыя робяць замкі». Паступова гэты выраз скараціўся: «там, дзе замкі робяць», ці «дзе замкі». Адсюль — «Паедзем да замкоў», альбо «паедзем у Замкі». Так і замацавалася за вёскай назва «Замкі». Зароўе Калісьці недалёка ад сучаснай аўтамагістралі Мінск — Масква знаходзіўся глыбокі яр, або, як часцей яго называлі, роў. Паступова за ім з'явіліся першыя паселішчы, якія затым ператварыліся ў вёску. Яе так і назвалі — Зароўе. Карпушоўка і Усцінаўка Жылі два браты — Карп і Усцін. Доўга яны жылі ў згодзе на адной сялібе, але здарылася так, што нешта не падзялілі. Усё часцей яны сталі сварыцца і ўрэшце справа дайшла да раздзелу. Карп сышоў з гэтага месца і пасяліўся за некалькі кіламетраў. Паступова ў братоў павырасталі дзеці, яны абзавяліся сваімі сем'ямі, пабудавалі хаціны. 3 цягам часу стварыліся дзве вёскі. А назва іх засталася па імені братоў — Карпушоўка і Усцінаўка. Касянічы Там, дзе зараз вёска стаіць, і раней людзі жылі. Праўда, паселішча было крыху ўбаку і значна меншае, але ж усё роўна існавала. I жыў у тагачаснай вёсцы адзін вяшчун. Ніхто яго не зваў па імені, толькі па мянушцы — Касы, таму што ён ніколі прама на людзей не глядзеў, а ўсё скрыва ды скосу. Ды і мянушку вымаўлялі толькі тады, калі яго блізка не было, каб не пачуў, бо тады жорстка расправіўся б з чалавекам. Спачатку касілі цугам, памахваючы косамі, нібы журавы крыламі і ў клін склаўшыся. Пасля паўдня, вымахаўшы ўсю раўніну і адпачыўшы крыху, разышліся па двое, па трое па кустоўі, каб і там дачыста выкасіць траву. Міканору выпала касіць аднаму. Але нешта ў яго, на гэты раз, не надта атрымлівалася: то каса ў купіну ўрэжацца, то сверлам у зямлю ўваб'ецца. Не мог дацяміць хлопец, што гэта робіцца. А калі назад азірнуўся, дык увогуле ледзьве не гопнуўся долу. Амаль паўсюдна трава, скошаная ім, стаяла. Здавалася, яе ніхто і не касіў. Ажно прысеў з адчаю касец, не ведае, што далей pабіць. Хацеў нават на дапамогу клікаць, ды пасаромеўся, што засмяюць. Ледзьве не плача хлапец і раптам выразна чуе крокі. Азірнуўся назад, нікога няма. Нахіліў галаву — і зноў тое ж самае. Цяпер толькі хлопец здагадаўся, што гэта ж Касы, ператварыўся ў нябачную істоту, побач шкандыбае. Ухапіў тады касу Міканор і давай ёю махаць у паветры ў тым месцы, дзе крокі чуліся. Памахае, пастаіць, прыслухаецца і далей кіруе. Аднаго разу нават выразна пачуў, як заенчыў чалавечым голасам нехта, але не спыніўся. Выскачыў на чысты луг, затым на бераг і далей папёр. Толькі ля самай вёскі джгнуў Міканор касой і пачуў выразна, як яна аб нешта чмякнула. Адразу ж пасля гэтага палілася на пясок чорная кроў, і з'явіўся труп вешчуна з адсечанай галавой.Пасля таго выпадку вёску сталі зваць Касянічамі. Ці то ад таго вешчуна Касога, ці то ад Міканора - касца, які знішчыў пярэваратня і пазбавіў сялян ад многіх бядот. Сомры У далёкім мінулым вяртаўся на свае заходнія рубяжы атрад маскоўскіх стральцоў. Накіроўваліся яны ў бок Магілёва па старой дарозе, якая знаходзілася недалёка ад месца, дзе зараз вёска Сомры. Па нейкай прычыне некалькі стральцоў адсталі ад войска і заблыталіся ў лесе. Змараныя яны ўсё ж выйшлі на распрацаваную лясную паляну, дзе стаялі некалькі сялянскіх хацін. Быў спякотны летні дзень. Стральцы перш за ўсё пачалі шукаць калодзеж ці крыніцу, каб прагнаць смагу. Не знайшоўшы вады, адзін з ваяроў у сэрцах гучна сказаў: «Что это за место такое, хоть собирайся и мри»... Вось гэтае сугучча апошніх слоў, якое пачулі тутэйшыя жыхары, і дало ім падставу назваць вёску Сомры. Другая легенда. У старажытнасці вельмі часта здараліся набегі заваёўнікаў. Вось і тады, калі мужчыны пайшлі на сенакос на далёкія балоты, вёска падверглася такому нападу. Усіх жанчын, дзяцей, жывёлу яны пагналі ў палон, а вёску падпалілі. Людзі, якія ў гэты час касілі сена, аб жудаснай расправе не ведалі, пакуль да іх не прыбег малады хлопец, які выпадкова застаўся жывы, і расказаў аб усім. Мужыкі наладзілі пагоню і сярод густога бору, калі захопнікі ўжо адпачывалі, раптоўна напалі на іх. Мала хто з ворагаў застаўся ў жывых. Людзі з маёмасцю вярнуліся назад, але не надоўга. Наляцелі карнікі і, нягледзячы на мужную абарону, пабілі ўсіх. Праз пэўны час на папялішча пачалі вяртацца пасяленцы. Месца, якое яны зноў пачалі абжываць, назвалі ў памяць аб загінуўшых — Сомры. Гэта значыць усе памерлыя. Клён Здаўна людзі хадзілі ў кляновы гай, падсочвалі дрэвы і збіралі кляновы сок. Юнакі і дзяўчаты любілі хадзіць туды гуляць ды ўлюбляцца. Прыйшла ім даспадобы гэтая мясціна. У ёй і пачалі будавацца маладыя сем'і, назваўшы вёску Клён. Зямлю пачалі разворваць. Да таго ж гай паступова пастарэў. Частка яго пайшла на дровы, а частка на пабудовы. Пазней ён зусім знік, а людзі ўсё роўна называюць вёску назвай гэтага прыгожага і карыснага людзям дрэва. Куты Калісьці землі, дзе зараз знаходіцца вёска, належалі князю Агінскаму. У той час гэта была дрымучая лясная мясцовасць з мноствам розных звяроў. Магнат любіў прыехаць сюды са світай і сябрамі на паляванне. Аднойчы, калі яны спыніліся на адпачынак у прыгожай мясціне паміж лесам і балотам, Худаўцы Княжыў у багатых зем¬лях князь, такі багаты і магутны, што ва ўсім свеце, мабыць, такога не было. Быў у яго адзіны сын. Душы ў ім не чуў валадар. Сын рос гэткім жа здаровым і прыгожым, як і ягоны бацька. У сілу ўвайшоў і любіў, па маладых гадах, ёю пахваліцца і з тым-сім разам у паход пайсці ці дзе на далёкай заставе тыдзень-другі пражыць, каб лепей адчуць небяспеку, ад якой ажно заходзілася юнацкае сэрца. Так і насіўся са зброяй у руках на хутка- імгненным кані малады князь па белым свеце. Гэта турбавала бацькоў і падказаў тады нехта князю старому выйсце: трэба ажаніць сына. Згадзіліся з гэтым князь і князёўна. Хутка яны адшукалі хлопцу нявесту, багатую, са знатнага роду. Дамовіліся завезці і паказаць маладому князю суджаную. Але, калі прыехалі ў сваты і малады ўбачыў дзяўчыну, ён наадрэз адказаўся жаніцца. Слова за слова і пачаліся спрэчкі. Тады княжыч у сэрцы ўсклікнуў: «Самі сваталі, самі і заставайцеся з ёю. А я сабе жонку знайду!». Ускочыў ён на каня і толькі клубам панёсся густы пыл. Доўга не было княжыча на родным падвор'і. З'явіўся ён нечакана. Ужо і пра спрэчку забыліся. Пасядзелі за сталом, пагаманілі, распыталі, дзе быў сын, ці не сумаваў па родных. Затым зноў завялася размова пра будучае, пра жаніцьбу. Сын тут і кажа: «А я, бацька, не супраць. Толькі жонку знайшоў сам. Гэта палясоўшчыка нашага дачка». Тут стары князь зусім раз'юшыўся: як жа, з простага роду сын бярэ жонку. А сын стаіць на сваім. Тады князь і закрычаў: «Прэч з падвор'я. 3 княства нашага выбірайся. Худаўцамі станеце — назад папросіцеся! Галадранцамі будзеце!». Так і пакінуў княжыч з нявестай княства і пачаў шукаць іншае месца для жыцця. Жылі затым яны дружна, заможна, у каханні і згодзе, але прозвішча тое крыўднае, якім нарок яму бацька перад развітаннем, засталося. Ад яго і вёска стала называцца — Худаўцы, гэта значыць, бедныя, гаротныя людзі. Ротань Калісьці землі і лес, дзе зараз знаходзіцца вёска Ротань, належалі ўладару маёнтка Юзуфова. Пан той быў вельмі ахвочы да картаў. І вось аднойчы ён так прайграўся, плаціць не было чым. А сам ён увайшоў, як кажуць, у самы «раж». «Будзем гуляць, — закрычаў ён,— на мае землі». Пан думаў, што ў любым выпадку яму дрэнна не будзе. Землі не дужа ўраджайныя, амаль ноўнасцю заросшыя лесам. А лес мала спілаваць, яго трэба вывезці да чыгуначнай станцыі, а дарог няма. Так што будзе ён стаяць, пакуль не адкупіцца назад, альбо адыграецца ў карты. Але ж і дружбакі былі не лыкам шытыя. Яны мелі сувязі з чыноўнікамі і гене¬раламі. Вось тыя і прыслалі хуценька некалькі рот салдат. Салдаты ж народ кемлівы. Яны лес хутка зрэзалі, а затым на драбінах па аднаму, на два дрэвы, паціху пачалі перавозіць да чыгуначнай станцыі. Так была высечана добрая частка лесу. Некаторыя з сал¬дат, у якіх заканчваўся рэкруцкі тэрмін службы ў войску, пачалі забудоўвацца ў гэтых мясцінах, абзаводзіцца сем'ямі. А ў пакінутыя казармы, баракі пачалі засяляць сялян. Тыя пачалі карчаваць пні, паціху апрацоўваць зямлю, нажываць дабро.Так вырастала вёска. А вось назва так і засталася — роты. Гэта значыць роты салдат. Затым пас¬тупова назва змянялася і стала Ротань. Як сцвярджаюць навукоўцы, Ротань — гэта літаральна месца ля ўзвышша, пагорка. Такі прыродны аб'ект тут ёсць — гара Высокая. | |
Mне нравится
+9
|