Главная » 2011 » Декабрь » 24 » Са святам Божага Нараджэння!
09:12:29
Са святам Божага Нараджэння!

 

25 снежня – свята Божага Нараджэння, свята, якое збліжае ўсіх людзей. Гэта час, калі мы ўшаноўваем нашага Збаўцу, просім у яго міласэрнасці, Божай ласкі для ўсяго свету, а таксама для нашых сем’яў, нашых блізкіх. Збіраючыся дома за вігілійным сталом, мы дзелімся аплаткам, жадаем адзін аднаму супакою, радасці і шчасця, а затым прыходзім у касцёл, каб усім разам перажыць таямніцу Богаўцелаўлення і ўслухацца ў тое, чаму нас вучыць таямніца Божага Нараджэння.

Бог любіць кожнага і заўсёды. Прагне нам дапамагчы. Ён заўсёды сярод нас, і толькі ад нас саміх, ад нашага жадання залежыць, ці народзіцца Езус у кожным з нас, ці застанецца з намі.
Езус прыйшоў на гэты свет, каб прыняць на сябе чалавечыя грахі і пакуты, і таму ў цяжкія хвіліны нашага жыцця мы можам звярнуцца да яго за дапамогай, разам з ім шукаць выйсце.
Дарагія браты і сёстры! Шчыра віншую вас усіх са святам Божага Нараджэння. Ад усяго сэрца жадаю вам Божай ласкі, заступніцтва Маці Божай Марыі, якая дала Збаўцу. Няхай Бэтліемская Зорка асвятляе ваш зямны шлях, а маленькі Езус благаслаўляе. Здароўя, шчасця вам і вашым блізкім, спаўнення ўсіх добрых надзей і мараў. Спадзяюся, што кожны з вас напоўніць гэты асаблівы час толькі добрымі справамі і выдатнымі поспехамі ў вучобе і працы, учынкамі міласэрнасці і шчыраю малітваю.
Са святам вас, шаноўныя!
Запрашаю ўсіх вернікаў на святочную Пастэрку, якая адбудзецца 24 снежня ў 22 гадзіны і 25 снежня ў 10 гадзін.

Ксёндз Адам ДЫНАК.

Касцёл Святога Юзафа, г. Крупкі.

Источник:http://www.krupki.by/ru/numbers?art_id=1523

Просмотров: 2318 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/6


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика