08:53:55 Сталічны спецназ "пагуляў" у Крупках: 50 пацярпелых 33 | |
Супярэчыць разумнаму сэнсу і не паддаецца ніякаму тлумачэннютое, што здарылася ў мінулыя выхадныя ў невялікім беларускім мястэчку Крупкі Пра здарэнне сайту "Гавары праўду!" распавяла па тэлефоне мясцовая жыхарка, якая прадставілася Таццянай: - Два дні, пачынаючы з вечара пятніцы, у нас у Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае. 18 лістапада ў горадзе з'явіўся міліцэйскі "аўтазак" і ўборы мінскіх спецназаўцаў. Яны сталі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клубы. Там сталі хапаць практычна ўсіх маладых людзей, збіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у аддзяленне мясцовай міліцыі. - Можа, гэта было выклікана нейкімі парушэннямі грамадскага парадку з боку адпачываючых? - Не, усё было спакойна, ніякіх эксцэсаў не назіралася. Ды і маладыя людзі, якіх хапалі спецназаўцы, паводзілі сябе цалкам адэкватна. Так, напрыклад, адзін мой знаёмы малады чалавек, сам у нядаўнім мінулым выпускнік Акадэміі міліцыі, задаў ашалелы міліцыянерам пытанне: "На якой падставе вы затрымліваеце людзей?». За гэта ён атрымаў па галаве. Іншага знаёмага, а ён па нацыянальнасці ліванец, затрымалі толькі за тое, як выказаўся адзін з міліцыянераў, што ён «чурка». З мінскімі спецназаўцамі быў і намначальніка Крупскага РАУС. - А як вы думаеце, чым выкліканыя такія дзеянні міліцыі? - Не ведаю. Магчыма, улада спрабуе прэвентыўна запалохаць насельніцтва вось такімі бессэнсоўнымі аблавамі і збіццём. Можа, трэніруюцца. Бо пасля таго, што здарылася на выходных, усе жыхары Крупак напалоханыя. Затрымана больш за 50 чалавек (і гэта ў горадзе, дзе ўсяго некалькі тысяч жыхароў, - заўв. БП). Зараз ідуць адміністрацыйныя суды. А многія сёння ў адкрытую кажуць, што ў гэтай краіне, дзе хапаюць сярод белага дня мірных грамадзян, рабіць больш няма чаго і час адсюль з'язджаць. "Беларускі партызан" | |
Mне нравится
+5
|
Всего комментариев: 0 | |